Алексіевіч піша кнігу пра беларускія пратэсты

Святлана Алексіевіч піша кнігу, прысвечаную таго, што адбываецца ў Беларусі. Пра гэта яна распавяла ў інтэрв'ю Gazeta Wyborcza, піша Zerkalo.io.

photo_2021_07_18_18_40_43.jpg

Нобелеўскі лаўрэат заявіла, што калі яна зараз вернецца ў Беларусь, то паўторыць лёс Аляксея Навальнага — апынецца ў турме.
Цяпер я не магу вярнуцца на радзіму. Таму чаканне новай сустрэчы з Мінскам я патрачу на тое, каб напісаць кнігу пра тое, як гэта адбылося, што людзі сказалі: «хопіць», і што сусед выступіў супраць суседа. Пра тое — што ў нашых турмах сёння катуюць людзей, як калісьці ў лагерах, — распавяла пісьменніца.
Яна прызналася, што праца над кнігай ідзе вельмі цяжка — многія гісторыі выклікаюць у яе слёзы. Напрыклад, гэта і выступленні студэнтаў у судзе з апошнім словам, і прысуд мінчанцы, якая напісала на асфальце «Жыве Беларусь», і гісторыя жанчын, якім давялося нелегальна пераходзіць мяжу з Літвой.
«Хацела напісаць пра каханне і старасць. Але давядзецца пачакаць…», — кажа пісьменніца.