“Беларусь. Любоў і маразм” намінуецца на агульнапольскую прэмію

Кніга журналісткі тыднёвіка “Ніва” Ганны Кандрацюк “Беларусь. Любоў і маразм” намінуецца на агульнапольскую прэмію імя Рышарда Капусцінскага.



hnna_kondraciuk_bielorus_milosc_i_marazm_img_1074.jpg

Кніга распавядае пра Беларусь з дапамогай падарожных нататкаў.  Усяго яна ўтрымлівае 21 тэкст — пра штодзённае жыццё беларусаў ды грамадскую сітуацыю ў краіне. 

Кажа калега Ганны Кандрацюк — журналістка і пісьменніца Міра Лукша:

— Кніга Ганны Кандрацюк намінуецца на агульнапольскую прэмію літаратурнага рэпартажу імя Рышарда Капусцінскага. Заяўлена 81 кніга, сярод іх кніга Ганны Кандрацюк Беларусь. Любоў і маразм”.

Кніга Ганны “Беларусь. Любоў і маразм” была выдадзена летась у серыі “Дакументальная літаратура” беластоцкім выдавецтвам “Суседзі”.

Алесь Аркуш, Беларускае Радыё Рацыя