Да 3 сакавіка працягваецца арт-аўкцыён у падтрымку кнігарні «логвінаЎ»

Мэта аўкцыёну — падтрымаць кнігарню “логвінаЎ”. Свае працы выставілі вядомыя беларускія і польскія мастакі. Яшчэ ёсць магчымасць набыць мастацкі твор і дапамагчы кнігарні  “логвінаЎ”.



karcinka.jpg

Правядзенне аўкцыёна ініцыявала польская мастачка Цэліна Кануннікава. Як высветлілася, ідэя лётала ў паветры і на яе адразу ж адгукнуліся іншыя мастакі - Руслан Вашкевіч, Артур Клінаў, Уладзімір Цэслер, Алесь Кудрашоў, Алесь Пушкін, Андрэй Анро, Міхаіл Гулінды інш. 

Аўкцыён праводзіцца на базе онлайн-платформы аўкцыёнаў, інфармацыя пра ўсе лоты змешчаная на афіцыйным сайце кампаніі auction.savelohvinau.club

Усе грошы, заробленыя на аўкцыёне, будуць налічвацца непасрэдна на дабрачынны рахунак  кнігарні “логвінаЎ”, які будзе пазначаны ў рэквізітах лота. Увага: працы набыць можна да 3 сакавіка.

Купіце творы мастацтва — выратуйце беларускую літаратуру!