«Добрая бібліятэка» OZ перадала у сацыяльныя ўстановы краіны больш за дзве тысячы кніг

Напрыканцы чэрвеня дабрачыннай ініцыятыве «Добрая бібліятэка» споўнілася чатыры месяцы. За гэты час у сацыяльныя ўстановы краіны перададзены больш за дзве тысячы кніг, сабраных кліентамі і супрацоўнікамі кампаніі.

db1.jpg


Адрасатамі «Добрай бібліятэкі» сталі Гродненская спецыяльная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі слыху, ГА «Радзіслава», дзіцячы дом горада Віцебска, ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Аршанскага раёна», ДУА «Гомельскі гарадскі сацыяльна-педагагічны цэнтр», ДУА «Іўеўскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр», ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Полацкага раёна», ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Магілёўскага раёна» і Магілёўская дзяржаўная спецыяльная прафесійна-тэхнічная вучэльня закрытага тыпу №2 дрэваапрацоўкі, цэнтр сацыяльна-рэабілітацыйнай службы «Лідскі клубны дом», СІЗА №5 г. Бабруйска і ВУАТ №45 Кіравання ДВП МУС па Брэсцкай вобласці.

— Мы вельмі радыя, што ініцыятыва «Добрая бібліятэка» атрымала такі водгук. Чытанне робіць наша жыццё цікавейшым, адкрывае новыя магчымасці, дапамагае пераключыцца і адпачыць. Дзякуй за якасныя кніжныя падборкі, якія вы пакідаеце ў боксах праекта, — гэта важная падтрымка для тых, хто абмежаваны ў выбары літаратуры і мае патрэбу ў добрых навінах і станоўчых эмоцыях, — адзначае генеральны дырэктар кампаніі Дзяніс Ткачоў.

У сабраных бібліятэках — творы сусветнай класікі, нон-фікшн, адукацыйная літаратура, кнігі для дзяцей і падлеткаў, казкі. Разам з кнігамі дзецям і дарослым перададзены пазлы і настольныя гульні.

За час існавання «Добрай бібліятэкі» ў праекта з’явіліся сябры — да сбору кніг далучылася IТ-кампанія iTechArt. У ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Магілёўскага раёна» і Брэсцкі клубны дом супрацоўнікі кампаніі перадалі 190 кніг — мастацкую літаратуру, дзіцячыя кнігі, літаратуру для развіцця і размалёўкі.

— «Добрая бібліятэка» OZ – адзін з тых праектаў, у якім хочацца прыняць удзел у той момант, калі ўпершыню чытаеш пра яго ў працоўнай пошце. Падзяліцца любімай літаратурай – магчымасць выказаць падтрымку, натхніць і зарадзіць пазітывам. Няхай гэты фармат абмена кнігамі працягваецца, і добрых бібліятэк становіцца болей, — каментуе дырэктар па персанале iTechArt Вольга Качанава.

Кнігі з «Добрай бібліятэкі» пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Камітэта па ахове здароўя перададзены і ў УЗ «2-я гарадская дзіцячая клінічная бальніца» ў Мінску. Тут, у гульнявым пакоі кожнага аддзялення, OZ размясціў спецыяльня палічкі з разнастайнай літаратурай для маленькіх дзяцей і школьнікаў.

На сёння спецыяльныя боксы «Добрай бібліятэкі» ёсць у Мінску і ў Гродна. У сталіцы — у краме OZ на праспекцеце Дзяржынскага, 94 (ст. м. Пятроўшчына), у Гродна — на вул. Савецкая, 18.

Наступная «Добрая бібліятэка» адправіцца ў Брэсцкі клубны дом, Лідскі дзіцячы сацыяльны прытулак і ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Баранавічы».

У ліпені кніжныя сцелажы і палічкі праекта таксама з’явяцца ў дзіцячым траўматолага-артапедычным і акушэрскам абсервацыйным аддзяленнях у УЗ «6-я Гарадская клінічная бальніца».

 «Добрая бібліятэка» — сацыяльная ініцыятыва кампаніі OZ. Галоўная мэта праекта — садзейнічаць стварэнню безбар’ернага гуманітарнага асяроддзя, дзе кожны мае доступ да патрэбнай літаратуры, роўных магчымасцяў у самаразвіцці і сацыялізацыі. Падтрымаць ініцыятыву можа любы жадаючы: падарыць любімую літаратуру з дамашняй калекцыі праз спецыяльныя боксы альбо набыць новыя кнігі.

Паводле прэс-рэлізу кампаніі OZ