“Гарадзенская бібліятэка” першая выдала творчую спадчыну Зоські Верас

Першая прэзентацыя кнігі “Зоська Верас. Я помню ўсё” адбудзецца ў часе Гарадзенскай lыктоўкі ў 12 гадзін 23 сакавіка. Гэта першае і пакуль адзінае выданне творчай спадчыны Зоські Верас.      



veras.jpg

У кнізе друкуюцца ўспаміны Зоські Верас (Людвікі Сівіцкай; 1892–1991), яе прыватная карэспандэнцыя, фотаздымкі. Упершыню апублікаваныя 367 лістоў, датаваныя 1967—1989 гадамі.

Яны — красамоўная і пранізлівая гісторыя Беларусі і Гародні, перажытая выбітнай жанчынай, пісьменніцай, мемуарысткай, публіцысткай, лексікографам, перакладчыцай, асветніцай, грамадскай дзяячкай.

Лісты і ўспаміны саброў, апрацаваў і ўклаў Міхась Скобла.

Адмысловымі гасцямі прэзентацыі будуць: укладальнік кнігі Міхась Скобла, літаратар і крытык Анатоль Сідарэвіч, паэтка Данута Бічэль, краязнаўца Алесь Госцеў, прафесар Аляксей Пяткевіч, кіраўнік “Паходні” Мікола Таранда.

“Зоська Верас. Я помню ўсё” — гэта 21-я кніга кніжнай серыі “Гарадзенская бібліятэка”.

Кніжная серыя заснаваная ў 2006 годзе з мэтай дакументацыі і прасоўвання культурнага і гістарычнага даробку гарадзенцаў, а таксама папулярызацыі ведаў пра сярэднявечную, навачасную, міжваенную і паваенную гісторыю Гародні як істотнага элемента еўрапейскай спадчыны.

Аўтары “Гарадзенскай бібліятэкі” — выбітныя  асобы, таленавітыя навукоўцы, руплівыя даследчыкі, адданыя гарадзенскай зямлі людзі.

www.t-styl.info