Neuro Dubel адсвяткуе год з адкрыцця клуба «ili»

«Бар ili Клуб» 7 сакавіка будзе адзначаць свой першы год працы. З гэтай нагоды пройдзе вялікі канцэрт гурта Neuro Dubel.

88f3a105f0.jpg


Дзядзька Саша, дарэчы, абяцаў зыграць не толькі любімыя песні, але і што-небудзь з новенькага! Поўныя кішэні музыкі, поўныя кішэні радасці — вечар сапраўднага драйву гарантуецца!
Шчасліўчыкі, якія набылі ў касе бара першыя 50 квіткоў, атрымліваюць бясплатны шот! Гуляю ўсё!