Падмурак быў з габрэйскіх магільных пліт...

Пры зносе высветлілася, што падмурак мінскага будынка быў складзены з габрэйскіх магільных пліт.

Сёння ў телеграм-канале  «Минск и минчанин»  з'явілася наступнае паведамленне: «Даслалі на пошту. У дворыку БДУ зараз рыхтуецца пляцоўка пад новы будынак метрапалітэна для абслугоўвання трэцяй і чацьвертай лініі. Мабыць, зносіцца падмурак будынка, які тут раней стаяў. Падобна на тое, што яго падмурак быў складзены з магільных пліт з габрэйскіх могілак».




Гаворка ідзе пра расчыстку пляцоўкі пад будаўніцтва інжынернага корпуса метрапалітэна.
 
 
 

Хутчэй за ўсё, гэта падмурак знесенага будынка біяфака, які ў канцы 20-х гадоў мінулага стагоддзя пабудавалі з магільных пліт, узятых з ліквідаваных габрэйскіх могілак на месцы стадыёна «Дынама».

З гэтым пунктам гледжання згодны і культуролаг, гісторык архітэктуры Сяргей Харэўскі.
«Цалкам верагода, — сказаў ён. — Тады з магільных пліт будавалі шмат чаго, у прыватнасьці, партал Дома афіцэраў з такіх выкладзены, і цокалі некатарых дамоў. Падумайце самі — куды падзеліся якасныя гранітныя помнікі са Стражаоўскіх, Свята-Рохаўскіх, лютаранскіх, татарскіх могілак? Усё пусцілі ў элітнае будаўніцтва, аддзелку... Гэта ж былі тысячы помнікаў». 

Паводле www.the-village.me


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: