«Простыя словы» Зміцера Вайцюшкевіча

Вядомы спявак і кампазітар Зміцер Вайцюшкевіч напісаў кнігу падарожных нататак «Простыя словы».

vajciusz.jpg


У чарзе на мяжы, лежачы па зламаным аўто,  у кабіне далёкасяжнай фуры Зміцер занатоўваў пра ўсё-ўсенькае: што цікавіць, непакоіць і нятхняе. Пра ўласныя прэзідэнцкія амбіцыі і дыету Памідорава, пра першае каханне і вопыты ўласнага хутаранства, пра Беласточчыну і Вільню, пра светлую будучыню і  цёмныя закуткі музыкантавай душы.
“Мяне здзівіла як са словаў, з размоваў пакрысе склалася невялічкая, але кніжачка, – кажа Зміцер Вайцюшкевіч. – І для мяне гэта таксама, можа, не такі вялікі, як акіян ці Нёман, але цуд".
Рэдактарам кнігі выступіў культуразнаўца і калумніст Максім Жбанкоў. Перадмову напісаў Уладзімір Някляеў, а ілюстравала кнігу мастачка Ева Гілевіч. Кніга выйшла ў выдавецтве “Логвінаў”.
Аўтар прадставіць “Простыя словы” 16 траўня ў мінскай кнігарні “Логвінаў” (Незалежнасці 37а) і падпіша ўсім ахвочым асобнікі кнігі. Пачатак а 19.
Урывак з кнігі “Простыя словы” можна прачытаць тут.
Паводле прэс-рэлізу