У Батанічным садзе пройдзе ўнікальны фестываль ліхтароў

12 сакавіка ў 19.00 у Цэнтральным батанічным садзе Мінска адкрыецца ўнікальны фестываль ліхтароў «Каралеўства чароўных агнёў».

8h8a9398.jpg

25 маштабных кампазіцый, якія ўключаюць у сябе больш за 200 светлавых арт-аб'ектаў, упрыгожаць маляўнічы ландшафт тэрыторыі саду і падораць мінчукам казку наяве. Тут замак, куды ў залатой карэце спяшаецца Папялушка, суседнічае з землямі Нетландыі, дзе пасялілася маленькая фея Дзінь-Дзінь. Уваход у дзівосны і цудоўны парк ахоўваюць доблесныя рыцары, а лясны гушчар кішыць загадкавымі насельнікамі. Ведзьмы вараць вядзьмарскае зелле, павукі плятуць сеткі для неруплівых мінакоў, злосны огр чакае за вуглом. Памеры самай вялікай светлавой фігуры — больш за 6 метраў у вышыню і каля 10 метраў у даўжыню!

8h8a9408.jpg


Дзякуючы музычна-светлавым спецэфектам госці фестывалю змогуць цалкам акунуцца ў казачную атмасферу. Не пакіне іх абыякавымі і афармленне экспазіцыі: для дэкарацый выкарыстаныя тысячы дыёдных лямпачак, некалькі кіламетраў святлодыёднай стужкі, сотні метраў атласнай тканіны.


У выхадныя (суботу і нядзелю) госці фестывалю змогуць атрымаць асалоду ад захапляльнага фаер-шоу тэатра агнёў. Яго будуць паказваць у пачатку кожнай гадзіны — 20.00, 21.00 і 22.00. А на адкрыцці 12 сакавіка ў 19.00 усіх чакае асаблівы сюрпрыз — унікальнае вогненнае прадстаўленне з удзелам трохметровага агнядышнага цмока.
Ажываюць гіганцкія ліхтары толькі з прыходам цемры, таму ўбачыць іх можна будзе ўвечары: з 19.00 да 23.00.  Набыць квіткі можна на сайце kvitki.by.
Для наведвальнікаў фэсту прадугледжана зона фуд-корта, дзе можна будзе сагрэцца і падсілкавацца, а побач размесціцца Горад майстроў з унікальнымі сувенірамі ручной работы. Жадаючыя таксама змогуць зазірнуць у аранжарэі Батанічнага саду, якая спецыяльна для гасцей экспазіцыі падоўжыць час працы (кошт яе наведвання аплачваецца дадаткова па расцэнках Батанічнага саду).
Прымаць гасцей фестываль будзе з аўторка па нядзелю (панядзелак — выхадны). Завершыць працу экспазіцыя 25 красавіка.

5c960d7835e1c55ecbfd2208ad0aae6d.jpeg