У польскім архіве знайшлі здымкі дзяцей Вайніловіча (+фота)

Адсканаваныя копіі рарытэтных фотаздымкаў у сеціва выклаў гісторык і экскурсавод Павел Дзюсекаў у суполцы «Вандроўкі ў мінулае. Free Walking Tours» у Фэйсбуку.

vajnilovichy.jpg

Фота Алены і Сымона, у гонар якіх намаганнямі іх бацькі Эдварда Вайніловіча быў пабудаваны Чырвоны касцёл у Мінску, гісторык адсканаваў з дазволу парафіі Свв. Сымона і Алены.
Фотаздымкі дзяцей Вайніловіча з архіва ў польскім Быдгашчы прывёз пробашч мінскай парафіі кс. Уладзіслаў Завальнюк.
«У Быдгашчы, дзе жывуць далёкія родзічы і сваякі Вайніловіча, захоўваецца прысвечаны мецэнату Эдварду Вайніловічу вялікі архіў, які калісьці быў створаны і пашыраецца да сёння нашчадкамі славутага ўраджэнца Беларусі», — дадаў святар у каментарыі Catholic.by.
Беатыфікацыйны працэс Эдварда Вайніловіча распачаўся ў Мінску 10 красавіка 2016 года.
Паводле catholic.by