У трох гарадах Беларусі адбудзецца свята габрэйскіх песень і танцаў "Zingeray/זינגעריי »

Спеўны Сход прэзентуе новы праект «Zingeray» свята габрэйскіх песень і танцаў. Ужо ў чэрвені ў трох беларускіх гарадах адбудуцца першыя сустрэчы. Габрэйскія мелодыі сёлета прагучаць у Мінску, Віцебску і Бабруйску.

ufaci0oze7c.jpg

Калісьці амаль у кожным мястэчку нашай краіны можна было пачуць мову ідыш. Па ўсёй краіне ведалі і спявалі габрэйскія песні. Габрэйская і беларуская культура былі ўвесь час разам, узаемадапаўнялі і ўзбагачалі адна адную. Але, на жаль, гэта тэма і сёння мала даследуецца і не папулярызуецца. Хочацца, каб зноў у беларускіх гарадах і мястэчках загучалі габрэйскія мелодыі і песні на ідыш, —  заўважаюць аўтары праекта. 
15 чэрвеня адбудзецца Свята габрэйскіх песень і танцаў у Мінску!
Пачатак а 21:00Музычны завулак, 3 (дворык)Уваход вольны!
Спецыяльны госць – (ня) клезмерская капэля “Zhydovachka”Вядоўца і аўтар праекта – Сяржук Доўгушаў

hjj78ygj69y.jpg

29 чэрвеня адбудзецца Свята габрэйскіх песень і танцаў у Віцебску!
Пачатак а 18:00 Дом-музей Марка Шагала (г.Віцебск,вул.Пакроўская, 11) Уваход вольны!
Спецыяльныя госці: Раман Яраш - кларнет, труба (г. Бярэзань), Вінэсэнт Янчы - баян (г. Мінск), Кастусь Канцавы - туба (г. Магілёў), Ігар Жалткоў - барабан, бубен (г. Мінск). Танцмайстарка - Ната Голава (г. Барысаў, гурт Zhydovachka).

ksrgtb0ills.jpg

30 чэрвеня адбудзецца Свята габрэйскіх песень і танцаў у Бабруйску!
Пачатак а 17:00Тайм-клуб 13:87(г.Бабруйск, вул.Чангарская, 54)Уваход вольны!
Спецыяльныя госці: Сямён Клейнер і Гомельскі ансамбль габрэйскай музыкіДалучайцеся, пазнаем габрэйскую культуру разам праз песні і танцы!Кантакты: http://spevy.byhttps://www.facebook.com/spevy.by/https://vk.com/speuny_shodhttps://www.instagram.com/speunyshod/


«Спеўны сход» – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць беларускія песні розных часоў. Ініцыятыва ўжо 4 гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры. Спеўныя сходы цяпер дзейнічаюць не толькі ў Мінску, але і ў наступных гарадах: Гродна, Брэст, Віцебск, Бабруйск, Маладзечна, Вілейка.



Паводле прэс-рэліза