У Магілёве адбудзецца "Дранік-fest"


Мерапрыемста пройдзе 18 кастрычніка ў этнаграфічным комплексе “Залёны гай”.



137.jpg

Цэлы дзень гасцей фестывалю будуць частаваць адной з найбольш пазнавальных і любімых страваў беларускай кухні — дранікамі. У конкурснай праграме на прыгатаванне найсмачнейшага і найарыгінальнейшага драніка будуць удзельнічаць каманды профільных ВНУ і каледжаў Магілёўшчыны, якія рыхтуюць спецыялістаў у сферы харчавання.

У часе “Дранік-festa” гасцей чакае шмат музыкі, нацыянальных беларускіх песень і танцаў. Госці фестывалю змогуць пазнаёміцца з беларускімі кулінарнымі традыцыямі, даведацца пра класічныя і незвычайныя рэцэпты прыгатавання любімых страваў.

Арганізатары свята: Цэнтр гарадскіх ініцыятыў і Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання пры падтрымцы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва, студэнцкага этнаграфічнага таварыства, грамадска-культурнай кампаніі "Будзьма беларусамi".

БЕЛТА