Унікальны фільм пра Слонім 1929 года прывезлі з ЗША

Габрэй Сімон Левінгер з ЗША ўжо некалькі разоў наведвае Слонім. Ён шукае сляды заснавальніка дынастыі слонімскіх хасідаў Аўрама Вайнберга.

Кадр з фільма

Кадр з фільма

Нядаўна яму ўдалося адшукаць каля былых старых габрэйскіх могілак у Слоніме месца, дзе знаходзіўся дом Вайнберга.

Спадар Левінгер прывёз у падарунак слонімцам і ўнікальны 15-хвілінны фільм пра Слонім, зняты ў 1929 годзе.

Гэтыя кадры Слоніма здымаў былы слонімскі эмігрант Саламон Шэнберг-Левадзі. Ён выехаў са Слоніме ў пазамінулым стагоддзі, жыў у Палестыне і ЗША. У 1929 годзе Саламон Шэнберг-Левадзі наведаў родны горад над Шчарай і зрабіў гэтыя ўнікальныя здымкі, якія захаваліся да сённяшніх дзён.

У фільме паказана жыццё габрэяў, цэнтр Слоніма, Слонім з іншых ракурсаў — такім, якім ён быў у 1929 годзе, калі знаходзіўся пад Польшчай.

Рэдкія і ўнікальныя дакументальныя кадры Слоніма — гэта пэўная старонка ў гісторыі не толькі Слоніма, але і дакументальнага беларускага кіно.

www.racyja.com