Выдадзены паштоўкі і значкі, прысвечаныя Тадэвушу Касцюшку (фота)

Сёлета споўнілася 275 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі (1746-1817) — Нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровага грамадзяніна Францыі.

11_3_3.jpg


Да гэтай даты парупіліся беларускія філакартысты і фалерысты. Былі выдадзены дзве прыгожыя паштоўкі. На адной з іх адлюстраваны партрэт нацыянальнага героя, на другой — дом у Мерачоўшчыне, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка, з партрэтам героя. Значкі гэтак жа ўпрыгожылі партрэты Тадэвуша Касцюшкі з домам у Мерачоўшчыне, а таксама на фоне бел-чырвона-белага сцяга.

4k.jpg
2k.jpg
3k.jpg


racyja.com