Жыццё працягваецца, цемра сыдзе! — адбылася творчая сустрэча з Аляксандрам Памідоравым

У сталічным клубе «Графіці» адбылася творчая сустрэча з Аляксандрам Памідоравым.

_kancert___aljaksandr_pamidorau__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__7__logo.jpg

Апошнім часам стужка навінаў не часта радуе нас добрымі весткамі, сустрэчы з сябрамі могуць скончыцца таксама не вельмі добра. Таму ў гэты вечар аматары творчасці Аляксандра Памідорава былі вельмі рады сабрацца разам у легендарным клубе, пагутарыць, паслухаць музыку ды выпіць па куфлю піва ці гарбаты.

У кастрычніку мінулага года прэзентацыя альбому «Эстрада» гурта Аляксандра Памідорава «П'яныя госці» за некалькі хвілін да пачатку была забароненая, але ўчора ўсё атрымалася.

_kancert___aljaksandr_pamidorau__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo.jpg

Аляксандр спяваў свае самыя вядомыя творы, адказваў на пытанні слухачоў, распавядаў цікавыя гісторыі з жыцця.

«На каляды», «Гаварыць па-кітайску», «Я выхажу» і шмат іншых спявалі амаль усе разам. А калі напрыканцы вечара загучала «Простыя словы», некаторыя не стрымлівалі слёзаў удзячнасці.

Не абышлося і без
эксперыментаў — песня «Rising Arrows» вядомага гурта «Gods Tower» у акустыцы ды
яшчэ ў перакладзе на беларускую мову гучала незвычайна, але ўсім вельмі
спадабалася.  Аляксандр Памідораў
пажартаваў: «Добра, што гэта вось не чуе Лэслі (Уладзіслаў «Lesley Knife» Наважылаў, лідар «Gods Tower», з якім
Аляксандр даўно сябруе. — Заўв. НЧ)».

Не абышлося і без эксперыментаў — песня «Rising Arrows» вядомага гурта «Gods Tower» у акустыцы ды яшчэ ў перакладзе на беларускую мову гучала незвычайна, але ўсім вельмі спадабалася.  Аляксандр Памідораў пажартаваў: «Добра, што гэта вось не чуе Лэслі (Уладзіслаў «Lesley Knife» Наважылаў, лідар «Gods Tower», з якім Аляксандр даўно сябруе. — Заўв. НЧ)».

Шмат хто з наведвальнікаў, дарэчы, «развіртуаліўся» — і гледачы з задавальненнем размаўлялі адно з адным.
Вечар чацвярга атрымаўся ўтульным, сяброўскім і шчырым. Жыццё працягваецца, цемра сыдзе!

Фота аўтара