ЕС можа прыпыніць дзеянне Візавага кодэкса для рэжыму Лукашэнкі

Еўрапейскі Саюз можа прыпыніць дзеянне Візавага кодэкса ЕС для людзей, звязаных з беларускім рэжымам, паведаміў у сваім блогу ў Twitter карэспандэнт RFE / RL Рыкард Ёзвяк са спасылкай на заяву камісара ЕС па ўнутраных справах Ілвы Ёхансан.


«Камісар ЕС па ўнутраных справах Ілва Ёхансан кажа, што ЕС можа прыпыніць дзеянне візавага кодэкса ЕС для людзей, звязаных з беларускім рэжымам, калі праблемы на мяжы захаваюцца», — цытуе журналіста REFORM.by.

На мінулым тыдні еўракамісар па ўнутраных справах Ілва Ёхансан заявіла, што сітуацыя на беларускай мяжы з ЕС не з’яўляецца пытаннем міграцыі, а элементам агрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі супраць трэціх краін з мэтай дэстабілізаваць сітуацыю ў Еўрасаюзе.

Прыпыненне дзеяння Візавага кодэкса па факце азначае, што гэтыя асобы не змогуць атрымаць шэнгенскую візу і ўехаць у краіны шэнгенскай зоны.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: