Камісію па пошуку экстрэмізму ўзначаліць Лілія Ананіч

Дзяржаўныя СМІ апублікавалі падрабязнасці пастановы Саўміна «Аб мерах супрацьдзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму», паведамляе «Еўрарадыё».
Лілія Ананіч / Фота Вольгі Шукайла

Лілія Ананіч / Фота Вольгі Шукайла


Калі меркаваць па публікацыі БелТА, то ў пастанове нічога не гаворыцца пра прызнанне тэлеграм-каналаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» і пра крымінальную адказнасць падпісчыкаў. Раней такой адказнасцю палохаў беларусаў ГУБАЗіК.

Там ідзе гаворка пра формы, па якіх МУС вядзе спісы «асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», пра публікацыю гэтых спісаў, пра тое, хто каго інфармуе пра выпадкі «рэабілітацыі нацызму».

Таксама пастановай зацвярджаецца парадак ацэнкі сімволікі, артыбутыкі і інфармацыйнай прадукцыі «на прадмет наяўнасці ў ёй прыкмет праяў экстрэмізму».

Дарэчы, паведамляецца, што пры Міністэрстве інфармацыі будзе створаная камісія, якая будзе ацэньваць, ці ёсць у інфармацыйных матэрыялах прыкметы экстрэмізму. Узначаліць яе экс-міністарка інфармацыі, а цяпер дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч. Яе намеснікам будзе намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: