Латвія заклікала ЕС заняцца крызісам на мяжы з Беларуссю, а не толькі сітуацыяй у Афганістане

Пра гэта заявіў міністр абароны Латвіі Арціс Пабрыкс на інфармацыйнай сустрэчы міністраў абароны краін Еўрасаюза, якая прайшла ў Славеніі, паведамляе ej.by.

Фота РБК

Фота РБК

Латвія заклікала Еўрасаюз звярнуць увагу на крызіс на мяжы з Беларуссю, а не толькі займацца сітуацыяй у Афганістане

«У першую чаргу нам трэба адказаць на пытанне, што робяць нашы баявыя групы. Гэта пытанне не войскаў, а палітычнай волі, — заявіў ён. — Я б хутчэй сказаў, што мы павінны думаць не толькі пра тое, што рабіць з Афганістанам, але пра тое, што рабіць з Беларуссю. Вось што важна».

Ён дадаў, што «цяпер справа не ў бежанцах, і медыя павінны прысвячаць гэтаму больш увагі», піша telegraf.by.

«Бо цяпер усе глядзяць на Афганістан, але тое, што адбываецца ў Беларусі – гібрыдная атака, дзе дзяржава выкрадае людзей, ставіць ім візу і выштурхвае ў памежную зону. Вось што цяпер робіць Беларусь. І гэта вельмі небяспечна, бо адначасова праходзяць вучэнні Захад–2021, яны сутыкаюцца ў тым жа месцы на межах Еўрасаюза», — заявіў ён.