Мікалай Статкевіч: Палітвязням у турмах пагражаюць згвалтаваннем

Сталі вядомыя падрабязнасці ліста Мікалая Статкевіча, канфіскаванага пракуратурай. Інфармацыю пра яго сайт charter97.org атрымаў ад крыніц у турме Магілёва, дзе цяпер знаходзіцца палітвязень.

 



Мікалай Статкевіч. Фота: statkevich.org


Мікалай Статкевіч у лісце напісаў пра парадкі ў Шклоўскай калоніі, праз якую прайшлі шмат якія актывісты апазіцыі. Ён паведаміў, што ў чатырох з іх "выбівалі" згоду на прашэнне аб памілаванні, пагражаючы згвалтаваць. Палітвязень лічыць, што такім чынам адміністрацыя калоніі імкнулася хутчэй пазбавіцца ад вязняў, якія маглі распавесці пра карупцыю ў турэмнай установе.

Статкевіч таксама згадаў іншыя парушэнні закона, сведкам якіх ён стаў у калоніі. У прыватнасці, ён напісаў, што ва ўсіх вязняў вымагалі прадукты, якія яны атрымлівалі ў перадачах. Каўбаса, шакалад і цыгарэты ішлі начальніку атрада. Людзі былі вымушаныя плаціць "даніну", бо іначай "немагчыма атрымаць умоўна-датэрміновае вызваленне".

Пра тое, што ліст палітвязня канфіскаваны і адпраўлены ў пракуратуру, паведаміла яго жонка Марына Адамовіч 16 ліпеня. Яна адзначыла, што не ведае пра змест ліста, але лічыць, што мужу было пра што распавесці.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: