Мікола Статкевіч. Фотаальбом падпалкоўніка-палітвязня

Роўна два гады таму, 26 мая 2011 года, экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч быў асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі. «Салідарнасць» узгадвае жыццёвы шлях палітыка з дапамогай фотаздымкаў.



stat_navap.jpg

stat1.jpg

1970-я гады. Мікола Статкевіч – курсант Мінскага вышэйшага інжынернага зенітна-ракетнага вучылішча.

stat2.jpg

1991 год. На мітынгу супраць ГКЧП, арганізаваным дэпутатамі апазіцыі БНФ (фота vytoki.net).

stat3.jpg

Пачатак 1990-х гадоў. Падпалкоўнік Мікола Статкевіч – кіраўнік «Беларускага згуртавання вайскоўцаў»

stat4.jpg

1992 год. Кіраўнік «Беларускага згуртавання вайскоўцаў» на цырымоніі прыняцця афіцэрамі прысягі на вернасць Беларусі.

stat5.jpg

1999 год. Затрыманне Статкевіча ў якасці арганізатара дэманстрацыі з нагоды Дня незалежнасці (фота photo.bymedia.net).

stat6.jpg

2000 год. Мікалай Статкевіч – лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» (фота photo.bymedia.net).

stat7.jpg

2001 год. Мікалай Статкевіч і кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Міхаіл Мясніковіч падчас маёўкі ў Парку Горкага (фота photo.bymedia.net).

stat8.jpg

2004 год. Статкевіч на Кастрычніцкай плошчы на мітынгу ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў рэферэндуму (фота photo.bymedia.net).

stat9.jpg

2005 год. На «хіміі» ў Баранавічах (асуджаны да трох гадоў за арганізацыю мітынгу ў мінулым годзе) (фота photo.bymedia.net).

stat10.jpg

2007 год. На «хіміі» ў вёсцы Блонь (фота photo.bymedia.net).

stat11.jpg

19 снежня 2010 года. Пасля Плошчы Мікола Статкевіч быў асуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волі (фота Радыё Свабода).

Падрыхтаваў Антон Карповіч, «Салідарнасць»