Нумар "Нашай Нівы", прысвечаны палітвязням
Праваабаронцы заклікаюць вызваліць дзевяцёх беларускіх палітвязняў: Міколу Статкевіча, Алеся Бяляцкага, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Андрэя Гайдукова, Эдуарда Лобава, Васіля Парфянкова, Арцёма Пракапенку і Яўгена Васьковіча.
Аўтары звароту адзнчаюць, што правы палітвязняў моцна парушаюцца. "Гэта можна лёгка скончыць з дапамогай адмысловай амністыі", - падкрэсліваюць яны.
Пад зваротам падпісаліся сярод іншых Крыстоф Штрэсэр, камісар нямецкага ўраду па палітыцы ў галіне правоў чалавека, дэпутаты нямецкага Бундэстагу Марылюізэ Бэк, Утэ Фінкх-Крэмэр, Катрын Гёрынг-Экарт, Франц Тонэс, дэпутат швейцарскага парламенту Жан-Франсуа Штаерт, еўрапарламентарыі Сары Эсая, Марэк Мігальскі і Вэрнэр Шульц.
Апроч таго, Libereco — Partnership for Human Rights распачала збор подпісаў у падтрымку звароту.
