Палата прадстаўнікоў разгледзіць законапраект аб прыпыненні пагаднення з ЕС аб рэадмісіі

Аляксандр Лукашэнка ўнёс у Палату прадстаўнікоў законапраект "Аб прыпыненні дзеяння пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім Саюзам аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу".

palata_1.jpg


Прэс-служба Лукашэнкі называе разгляд законапраекта мерай у адказ на недружалюбныя дзеянні Еўрасаюза. У бліжэйшы час абавязацельствы Беларусі па перадачы, прыняцці і вяртанню асоб, якія парушылі ўмовы ўезду, знаходжання і пражывання будуць замарожаныя.
Пагадненне аб рэадмісіі была падпісаная пакетам з пагадненнем аб спрашчэнні візавага рэжыму для грамадзян Беларусі. Аб прыпыненні дзеяння пагаднення аб рэадмісіі было заяўлена ў канцы чэрвеня. Аднак толькі зараз пачаліся юрыдычныя працэдуры для гэтага.
Паводле reform.by