«Россия сегодня» атабарыцца ў Беларусі

У Беларусі адкрыецца карэспандэнцкі пункт прадпрыемства «Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Россия сегодня».



putin_tv1.jpg

Адпаведная пастанова Савета міністраў № 1127 ад 3 снежня апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Міністэрству замежных спраў Беларусі даручана выдаць пасведчанне аб адкрыцці карпункта агенцтва тэрмінам дзеяння на тры гады.
Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Россия сегодня» было створана на базе інфармагенцтва РІА Новости, ліквідаванага ўказам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў снежні 2013 года. Згодна з указам, асноўным напрамкам дзейнасці агенцтва «Россия сегодня» павінна стаць асвятленне за мяжой дзяржаўнай палітыкі Расіі і расійскага грамадскага жыцця. Генеральным дырэктарам новага агенцтва прызначаны вядучы тэлеканала «Расія 1» Дзмітрый Кісялёў.
Варта адзначыць, што Дзмітрый Кісялёў, які быў у 1990-х гадах адной з асоб незалежнай журналістыкі, з прыходам у 2005 годзе на дзяржаўны тэлеканал «Расія» пачаў адкрыта падтрымліваць дзяржаўную палітыку, партыю «Адзіная Расія» і Уладзіміра Пуціна. Ён вядомы шэрагам адыёзных рэпартажаў, у тым ліку пра апошнія падзеі ва Украіне.
БелаПАН