Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з беларусамі з Крамянёвай даліны

Абмеркавалі, як яны могуць дапамагаць тым, хто ў Беларусі.

photo_2021_07_30_23_32_55.jpg

Першая сустрэча (фота і відэа 1-2) прайшла ў фармаце дыскусіі з венчурнымі інвестарамі, топ-мэнэджарамі кампаній і прафесарамі з Даліны. Сярод удзельнікаў былі Дзмітрый Біруля (сузаснавальнік Veryfi), Віталь Галомб (выканаўчы прадзюсар Startup AddVenture), Луі Леот (партнёр Foley & Lardner LLP), Бёртан Лі (прадстаўнік Stanford University School of Engineering), Міхаіл Румянцаў (заснавальнік платформы для стартапаў Founders.ai і FriendlyData), Вольга Біруля (Facebook, UC Berkeley, Startup advisor).
Ціханоўская з прадпрымальнікамі і экспертамі абмеркавалі розныя тэмы:
- Зварот бяспекі і законнасці ў Беларусі важныя і для людзей, і для бізнэсаў. Ужо цяпер трэба ствараць рабочыя групы, якія змогуць рыхтаваць неабходныя рэформы для будучага аднаўлення і развіцця, у тым ліку, IT-сферы, а таксама будучага вяртання рэлацыраваных  кампаній дадому.
- У Беларусі шмат сяброў і сувязяў, якія трэба выкарыстоўваць для вяртання прывабнасці краіны для інвестыцый. Так як гэта доўгі працэс на перспектыву, беларуская дыяспара ўжо працуе над гэтым.
- Неабходна ўжо цяпер выбудоўваць адносіны з профільнымі ўніверсітэтамі ў Токіо, Сеуле, Сінгапуры і далучаць іншыя краіны ў дыскусію. У новай Беларусі патрэбныя моцныя адукацыйныя праграмы.
- З дзевяці спікераў трое былі ўцягнутыя ў праекты IT-хаба «Імагуру», які заснавала Таццяна Марыніч. Гэтая арганізацыя разбурана рэжымам, але яна дала пуцёўку ў жыццё сотням стартапаў і спецыялістам. Падобныя хабы павінны быць у многіх гарадах Беларусі. Беларусы ў розных кропках планеты ўжо могуць працаваць на тое, каб ствараць такія хабы, якія дапамагаюць у першую чаргу айцішнікам ўнутры Беларусі.
- Трэба падрыхтаваць і правесці вялікую канферэнцыю па тэме Tech (IT) і палітыкі ў кантэксце Беларусі.
Святлана Ціханоўская падзякавала за сустрэчу: «Спачатку мне давялося вучыцца быць палітыкам, а цяпер, верагодна, прыйдзецца разабрацца і ў IT. Але я разумею, як важная ваша сфера, і Беларусі вельмі патрэбен ваш вопыт і ваша экспертыза».
Таксама Ціханоўская сустрэлася з шырокай групай беларусаў якія жывуць у Каліфорніі і працуюць у IT. Яны абмеркавалі, як ужо зараз і ў перспектыве айцішнікі могуць дапамагаць роднай краіне. Святлана Ціханоўская адзначыла, што айцішнікі згулялі велізарную ролю ў руху беларусаў да свабоды - пачынаючы ад платформы «Голас», якая дапамагла даказаць фальсіфікацыі, заканчваючы ўсімі анлайн-платформамі, якія дапамагаюць пратэсту.
У сваю чаргу айцішнікі адказалі, што могуць дапамагаць рознымі спосабамі:
- адкрываць праграмы ментарства людзей у Беларусі, якія хочуць знайсці працу ў IT;- рэгулярна адпраўляць ахвяраванні праектам і людзям, якія на перадавой у Беларусі;- ствараць анлайн-ініцыятывы, якія дапамогуць пратэсту.