У NATO вывучаюць «інтрыгі рэжыму ў Мінску» з мігрантамі

Генсек NATO Енс Столтэнберг анансаваў чарговы разгляд сітуацыі з мігрантамі на мяжы краін ЕС і Беларусі на пасяджэнні Паўночнаатлантычнага савета на гэтым тыдні. Ён згадаў, што ад вялікай плыні мігрантаў з Беларусі церпяць Польшча, Літва і Латвія, паведамляе «Еўрарадыё».

Енс Столтэнберг

Енс Столтэнберг


«Гэтай плынню мігрантаў кіруе рэжым у Беларусі, — гаварыў генсек альянса. — У якасці элемента вядзення гібрыдных баявых дзеянняў [выкарыстоўваюцца мігранты]... Усё гэта, вядома ж, з'яўляецца інтрыгамі рэжыму ў Мінску».
NATO накіравала ў Літву групу экспертаў для садзейнічання ў аперацыях па пошуку мігрантаў, якія прыходзяць з Беларусі. Тым часам літоўскія памежнікі ўмацоўваюць мяжу. Яны заяўляюць, што мігрантаў, якія не здолелі прарвацца ў Польшчу, беларускія сілавікі перавозяць да мяжы з Літвой і «штурхаюць» іх на нелегальны пераход мяжы.