У Нюрнбергу пачынаецца канфэрэнцыя па «злачынствах Лукашэнкі супраць чалавецтва»

Сярод удзельнікаў — беларускія і замежныя палітыкі, грамадскія дзеячы, праваабаронцы, адвакаты, ахвяры катаванняў сілавікоў у 2020 годзе, паведамляе «Радыё Свабода».

photo_2021_10_11_10_26_24.jpg


11 кастрычніка ў нямецкім Нюрнбергу праходзіць прававая канфэрэнцыя «Злачынствы супраць чалавецтва і прызнанне Лукашэнкі тэрарыстам». Частка ўдзельнікаў выступіць онлайн. Пачалася канферэнцыя а 10-й гадзіне па мінскім часе, паведаміла «Народнае антыкрызіснае ўпраўленне» (НАУ).
Сярод удзельнікаў: старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, апазіцыйныя палітыкі Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, адвакат Сяргей Зікрацкі, экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Сяргей Навумчык, член Еўрапарламента Петрас Астравічус, спецыяліст па міжнародным крымінальным праве Томаш Вілінскі і іншыя.
Парадак выступленняў можна паглядзець у раскладзе канфэрэнцыі.
На канфэрэнцыі, паводле НАУ, удзельнікі «зацвердзяць план дзеянняў, якія наблізяць правасуддзе над дыктатарам і яго памагатымі».
Удзел возьмуць і ахвяры катаванняў з боку сілавікоў у 2020 годзе, якія вымушана пакінулі Беларусь праз пераслед.
Паглядзець трансляцыю канферэнцыі можна тут: