Гэты дзень у гісторыі: 18 гадоў таму памёр Васіль Быкаў, 80 гадоў з пачатку ВАВ

22 чэрвеня 2003 года пайшоў з жыцця Васіль Быкаў, народны пісьменнік Беларусі. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

6be3bf80_f61e_4a6f_a35d_30682ab5fd6a_w1023_r1_s.jpg

«Свабода» нагадвае іншыя гістарычныя падзеі, якія адбыліся 22 чэрвеня:

1919 — у Гродне выйшла газета «Родны край», газета была забаронена на 6-м нумары.

1941 — нацысцкая Германія напала на Савецкі Саюз, пасля амаль двухгадовага перадыху Другая сусветная вайна вярнулася на беларускія землі.

1943 — ва ўмовах нямецкай акупацыі заснавана моладзевая патрыятычная арганізацыя — Саюз беларускай моладзі. СБМ дзейнічаў у Беларусі да ліпеня 1944 года.

1950 — у Маладзечне адбыўся суд над удзельнікамі мядзельска-смаргонскага вучнёўскага антысавецкага падполля. Большасць удзельнікаў асуджаны да 25 гадоў савецкіх канцлагераў, а кіраўнік групы Расціслаў Лапіцкі — да расстрэлу. Валер Мазынскі зняў дакументальны фільм пра Расціслава Лапіцкага.

У гэты дзень нарадзіліся:

1883 — Аляксандр Цвікевіч, палітычны дзеяч, гісторык, філосаф, публіцыст.

1896 — Браніслаў Туронак, грамадскі дзеяч і публіцыст.

1926 — польскі пісьменнік і кінематаграфіст Тадэвуш Канвіцкі.

1960 — Сяргей Кушняроў, амерыканскі мультыплікатар беларускага паходжання.​