«Біць шыбы не будзем, але сваё меркаванне выкажам!»

Як анансуецца, на гэтым тыдні кіраўнікі Беларусі і Расіі збіраюцца падпісаць новыя дакументы датычна інтэграцыі, стварэння агульнага парламенту ды ўраду. Ці нясуць падобныя крокі небяспеку нашай незалежнасці? Ці варта яе адстойваць і якім чынам гэта рабіць? Мы спыталі, што думаюць пра гэта беларусы.