Святлашумавая граната трапіла ў нагу. Ступню давялося ампутаваць

33-гадовы Георгій Сайкоўскі 10 жніўня ішоў дамоў на Пушкінскую. Калі да хаты заставалася амаль пяць хвілін ходу, ў ягоны бок прыляцела святлашумавая граната. Зачапіла аскепкам. Хлопца ратавалі выпадковыя сведкі, спынілі машыну, каб адвезці ў лякарню. Глядзіце відэа "Вясны".


Цяпер жыццё Георгія падзяляецца на да- і пасля-, бо ад выбуху гранаты ён атрымаў моцнае раненне і ў выніку яму ампутавалі ступню.