Беларускія сілавікі збілі сірыйскіх мігрантаў і забралі ў іх грошы

Пра гэта піша Свабода.

images_146.jpg

Як сцвярджаюць мігранты, падчас падарожжа да мяжы з Польшчай іх неаднаразова затрымлівалі беларускія службы. У ходзе праверкі памежнікі забралі частку грошай, а аднаму з мужчынаў зламалі сківіцу, паведамляе RMF FM.
Паводле сведчанняў мужчын, беларускія сілавікі рабавалі і збівалі іх. Толькі пазней іх высадзілі на мяжы, дзе паказалі далейшы напрамак іх шляху.
У выніку мігранты з дапамогай кіроўцы ўкраінскага паходжання дабраліся да Ажарава Мазавецкага ў Польшчы, дзе і былі затрыманыя. Аднаго з іх давялося даставіць у бальніцу, таму што ў яго была зламаная сківіца. Астатнія добраахвотна пагадзіліся на штраф. У сваю чаргу, вадзіцель, які перавозіў мігрантаў, быў абвінавачаны ў датычнасці да арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы і быў арыштаваны.