COVID-антырэкорды ў Расіі і ва Украіне

У Расіі і ва Украіне пагаршаецца сітуацыя з каронавірусам. У Расіі ўпершыню з пачатку пандэміі за суткі выявілі больш за 36 тысяч выпадкаў каронавіруса за суткі — і рэкордная смяротнасць.

ksr_9828_1.jpg

У Расіі за мінулыя суткі зафіксавалі рэкордную колькасць новых выпадкаў каронавіруса, а таксама рэкордную смяротнасць сярод хворых. Так, за дзень было выяўлена 36339 хворых, агульная колькасць за час пандэміі вырасла да 8131 164. Пры гэтым за суткі памерлі 1036 чалавек (1028 памерлі днём раней). Усяго ахвярамі інфекцыі ў Расіі сталі 227 389 чалавек. Пра гэта сведчаць даныя Аператыўнага штаба Расіі ў чацвер, 21 кастрычніка.

Ва Украіне ж у бальніцы за мінулыя суткі трапілі амаль 5 тысяч чалавек (4892 чалавекі)— з падазрэннем або пацверджаным каронавірусам. За дзень пацвердзілі 22415 новых выпадкаў каронавіруса — усяго ва Украіне іх ужо 2 701 600. Пра гэта паведамляе украінскае Міністэрства аховы здароўя ў чацвер, 21 кастрычніка. За суткі памерлі 546 чалавек.

Паводле korrespondent.net