Чарговая смерць на беларуска-польскай мяжы: паведамляюць аб смерці 16-гадовага хлопца

Дапамогі ён не атрымаў ні ў Польшчы, ні ў Беларусі.

photo_2021_09_27_19_23_41.jpg

16-гадовы іракец, які знаходзіўся ў цяжкім стане, у пятніцу позна ўвечары разам са сваёй сям'ёй здолеў прарвацца на польскі бок. Потым уся сям'я была выцесненая ў Беларусь польскімі памежнікамі. На жаль, 16-гадовы хлопец ноччу памёр, паведамляюць актывісты польскаму парталу Onet.
У пятніцу ўвечары прадстаўнікі Фонду ратавання атрымалі інфармацыю ад знаёмай журналісткі, што польскую мяжу ўдалося перасекчы сям'і з Ірака. У гэтай групе было чацвёра дзяцей, у тым ліку самы малодшы ва ўзросце каля 18 месяцаў. У горшым стане знаходзіўся 16-гадовы хлопчык, якога, як высветлілі прадстаўнікі фонду, ванітавала крывёю.
Сям'ю завярнулі ў Беларусь польскія памежнікі. На жаль, 16-гадовы хлопец гэтай ноччу памёр, сцвярджаюць актывісты.
Чаму 16-гадоваму іракцу ніхто не аказаў дастатковай дапамогі, каб выратаваць яго ад смерці? Актывістка тлумачыць, што дапамогі ён не атрымаў ні ў Польшчы, ні ў Беларусі.