Дэпутата парламента Вялікабрытаніі зарэзалі на сустрэчы з выбаршчыкамі

Трагедыя адбылася ўвечары 15 кастрычніка.

photo_2021_10_16_11_47_17.jpg


Падчас сустрэчы з выбаршчыкамі ў сваёй прыёмнай у царкве горада Лі-ён-Сі ў графстве Эсэкс быў забіты Дэвід Амес. Злачынец некалькі разоў ударыў дэпутата нажом, перадае «Медуза».
Паводле звестак паліцыі, матывы забойцы, 25-гадовага выхадца з Самалі, маглі быць звязаныя з ісламскім экстрэмізмам.