Дуда паведаміў пра наяўнасць тэрарыстаў сярод тых, хто спрабуе нелегальна перасекчы мяжу Беларусі і Польшчы

Сярод тых, хто спрабуе нелегальна перасекчы мяжу Польшчы, ёсць людзі, звязаныя з тэрарыстычнымі арганізацыямі, заявіў польскі прэзідэнт Анджэй Дуда на Варшаўскім форуме па бяспецы.

dwnld2041416855.jpg


«Цяпер мы перажываем гібрыдную агрэсію ў адносніх да Польшчы ў выглядзе спробаў перасялення мігрантаў на тэрыторыю ЕС беларускімі службамі. Мы з поўнай рашучасцю абараняем межы NАТO і Еўрапейскага Саюза», — прыводзіць словы Дуды naviny.online са спасылкай на сайт прэзідэнта.

«Сёння мы ўпэўненыя, што сярод людзей, якія спрабуюць нелегальна перасекчы мяжу, ёсць людзі, звязаныя з тэрарыстычнымі арганізацыямі», — дадаў кіраўнік польскай дзяржавы.

Паведамляецца таксама, што з нагоды Варшаўскага форуму па бяспецы Дуда сустрэўся са Святланай Ціханоўскай.

Варшаўскі форум па бяспецы (WSF) — адна з найбуйнейшых канферэнцый ў Еўропе, прысвечаных трансатлантычнаму супрацоўніцтву і пытанням глабальнай бяспекі і абароны. Ён праводзіцца штогод з 2014 года і збірае ў сярэднім 1500 удзельнікаў з 40 краін, сярод якіх кіраўнікі дзяржаў, міністры, вядучыя дзеячы міжнародных і няўрадавых арганізацый, высокапастаўленыя прадстаўнікі бізнесу, сродкаў масавай інфармацыі, навуковых колаў і грамадзянскай супольнасці.