Google высвятліў логавы крэмлеботаў

Інтэрнэт супольнасцю былі выяўленыя асноўныя цэнтры расійскай інтэрнэт-прапаганды. Гэта стала магчымым дзякуючы новаму сэрвісу Google Trends, які дазваляе любому жадаючаму глядзець статыстыку пошукавых запытаў.



trololo_logovo.jpg

Акрамя ўсяго іншага, тут можна ўбачыць, у якіх гарадах гугляць тое ці іншае слова часцей за ўсё. Напрыклад, лёгка даведацца, што «Турызмам» вельмі часта цікавяцца ў сталіцы Бураціі Улан-Удэ і ў Маскве, «Вясёлымі грыбамі» — у Валгаградзе, а творчасцю «Міхаіла Круга» — на радзіме, у Цвяры.

115505_900.jpg

Але калі гаворка заходзіць пра «гучныя» палітычныя запыты, такіх, як напрыклад «Майдан», «Боінг», «Рэферэндум», «Парашэнка», «Правы сектар», «Данбас» і іншых, то статыстыка пачынае здзіўляць. Раптам на першыя месцы ў такіх запытах выходзяць НЕ гарады-мільённікі і нават НЕ памежныя з Украінай вобласці. Амаль у любых палітычных запытах фігуруюць маленькія пасёлкі Ольгіна, Яблонаўскі, Перакатны і Зялёны Горад. Па інтэнсіўнасці запытаў яны часам абганяюць нават Маскву і Санкт-Пецярбург!

maid.jpg

olg_sancc.jpg

Нагадаю: у горадзе Ольгіна размяшчаецца сумна вядомае ТАА «Агенцтва Інтэрнэт-Даследаванняў», якое займаецца наўпроставай інтэрнэт-прапагандай. Сотні супрацоўнікаў днямі напралёт пішуць хвалебныя каментары, услаўляючы дзейную ў Расіі ўладу, абліваюць брудам Украіну, Амерыку і Еўропу і гнабяць нязгодных, ствараючы такім чынам бачнасць грамадскай думкі. Шматлікія артыкулы і інтэрв’ю былых супрацоўнікаў агенцтва можна лёгка знайсці ў інтэрнэце.

Дзякуючы сэрвісу атрымалася ўсталяваць, што падобныя цэнтры з’явіліся ў канцы 2013 года, ПЕРАДкрымскімі падзеямі. Напрыклад, паглядзеўшы статыстыку па слове «НАТА» лёгка заўважыць — да сярэдзіны 2013-га года больш за ўсё гэтая тэма цікавіла жыхароў Ульянаўскай вобласці, што не дзіўна — ў гэты час па СМІ якраз пракацілася інфармацыя аб адкрыцці ў Ульянаўску базы НАТА. Ужо праз год сітуацыя кардынальна змянілася і ў топ вырвалася ўжо знаёмая тройка пасёлкаў.

olg_nato.jpg

Той жа феномен назіраецца амаль ва ўсіх пошукавых запытах. Гэтак жа вышэйпаказаныя агенцтвы, хутчэй за ўсё, спрабуюць кантраляваць меркаванне аб унутранай палітыцы, пра гэта кажа статыстыка па запытах «Грэчка», «Санкцыі» і падобным.

UPD:

Адкажу адразу на некалькі каментароў з нагоды таго, што: «боты хаваюць свае IP-адрасы».

Так, хаваюць, але толькі пры напісанні каментароў і заказных пастоў. А ў пошукавіках працуюць без прыкрыцця. Таму, што:

па-першае: ніхто такую актыўнасць раней не маніторыў,

па-другое: пашукавікі ўжо даўно фільтруюць ананімны пошукавы трафік. Гэта звязана з актыўнасцю спамераў, якія ўзнімалі свае сайты ў топ, праграмна маніпулюючы пошукавымі запытамі.

otakvot.livejournal.com