Грузія. Таксісты супраць апазіцыі

Цікавую форму разгону апазіцыйных дэманстрацый прыдумалі грузінскія ўлады. Як вядома, 9 красавіка ў Тбілісі пачаўся перманентны мітынг апанентаў Саакашвілі. Натуральна, праз нейкі час людзі стаміліся стаяць і скандаваць «Міша, сыходзь!». І тут пачалося нешта незвычайнае. Да натоўпу пачалі пад’язджаць таксі, вадзіцелі якіх прапаноўвалі маніфестантам адвесці іх дахаты... бясплатна. Лідэры апазіцыі сцвярджаюць, што мела месца аперацыя МУС, быццам Вано Мерабшвілі, міністр унутраных спраў, выкупіў усе машыны.

Цікавую форму разгону апазіцыйных дэманстрацый прыдумалі грузінскія ўлады. Як вядома, 9 красавіка ў Тбілісі пачаўся перманентны мітынг апанентаў Саакашвілі. Натуральна, праз нейкі час людзі стаміліся стаяць і скандаваць «Міша, сыходзь!». І тут пачалося нешта незвычайнае. Да натоўпу пачалі пад’язджаць таксі, вадзіцелі якіх прапаноўвалі маніфестантам адвесці іх дахаты... бясплатна. Лідэры апазіцыі сцвярджаюць, што мела месца аперацыя МУС, быццам Вано Мерабшвілі, міністр унутраных спраў, выкупіў усе машыны. «Калі такое было, каб грузінскія таксісты бясплатна абслугоўвалі пасажыраў. Гэта правакацыя! Я заклікаю не паддавацца на яе», — заявіў адзін з правадыроў апазіцыі, старшыня кансерватыўнай партыі. Акрамя таго, па яго словах, улады адказныя яшчэ за адзін інцыдэнт. Папярэдне Саакашвілі даў згоду на трансляцыю мітынгу апазіцыі па дзяржаўнаму тэлебачанню, аднак 9 красавіка ў шматлікіх раёнах Грузіі чамусьці знікла святло. «Аварыя», — кажуць дзяржаўныя чыноўнікі.


Па матэрыялах «Georgia online» (Грузія)