Каля польскай мяжы знайшлі цела мужчыны

Гэта сёмая смерць мігранта на мяжы, перадае onet.pl.

Паліцыя на польска-беларускай мяжы каля мястэчка Уснаж Гурны - Артур Рэшка / PAP 

Паліцыя на польска-беларускай мяжы каля мястэчка Уснаж Гурны - Артур Рэшка / PAP 

Раніцай 22 кастрычніка патруль памежнай варты выявіў цела мужчыны ў лесе каля Кусцінцаў у Падляскім ваяводстве. Гэта тэрыторыя памежнай зоны, на якой уведзены рэжым надзвычайнага становішча.
Памежнікі, якія патрулявалі тэрыторыю, паведамілі ў паліцыю адразу пасля выяўлення цела мужчыны.
Пасля ўскрыцця прычына смерці 24-гадовага мігранта пакуль невядомая.
Паліцыя не знайшла ніякіх дакументаў мужчыны, таму цяжка вызначыць, хто гэты чалавек і як ён апынуўся ў гэтым лясным масіве.