Колькасць бежанцаў з Украіны перавысіла 900 тыс. чалавек, — ААН

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы па сітуацыі ва Украіне Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ) за перыяд з 9 па 26 чэрвеня 2015 года.



c3f5dc8edbdbc68a20d13d0ac3f1dd7b.jpg

"Па дадзеных урадавых крыніц краін, якія прамаюць бежанцаў, агульная колькасць людзей, якія шукаюць прытулку, і іншыя формы легальнага знаходжання ў цяперашні час складае 900 тыс. 300 чалавек, прычым большасць едзе ў Расію (746 тыс. 500 чалавек) і Беларусь (81 тыс. 200 чалавек)", — гаворыцца ў дакладзе.

УКВБ ААН адзначае, што па стане на 25 чэрвеня ёсць інфармацыя аб 4 тыс. 603 украінцах, якія падалі заяўку на абарону ў Германіі, 3 тыс. 600 —  у Польшчы, 2 тыс. 956 —  у Італіі, 1 тыс. 962 —  у Швецыі, 1 тыс. 763 — у Францыі, 200 — у Малдове, па 60 —  у Румыніі і Венгрыі і 20 — у Славакіі.

Нагадаем, Украіна займае дзевятае месца ў свеце па колькасці ўнутрана перамешчаных асоб у выніку ўзброенага канфлікту на Данбасе.

"РБК-Украіна"