Максім Кац: Заява Пуціна пра расійскіх сілавікоў зробленая, каб знеахвоціць беларусаў пратэставаць

Расійскі дзяяч Максім Кац тлумачыць, што пагрозы Пуціна Беларусі — толькі частка інфармацыйнай вайны.

Максім Кац, Вікіпедыя.

Максім Кац, Вікіпедыя.



Максім Кац, расійскі грамадскі дзяяч, які пільна сочыць за падзеямі ў Беларусі і за пуцінскай прапагандысцкай машынай, перакананы, што заява Пуціна пра расійскіх сілавікоў — гэта частка стратэгіі, каб знеахвоціць беларусаў пратэставаць. Накшталт, "вы нават забудзьце думаць, што ў вас нешта можа атрымацца, бо прыедзе расійскі АМАП".

Галоўная задача паліттэхнолагаў — зрабіць так, каб людзі здаліся самі. Гэта адзіны шанец перамагчы ў сітуацыі, калі на вуліцы выходзіць сотні тысяч чалавек, людзі пратэстуюць, бастуюць, адклікаюць дэпутатаў і штодзень прыдумляюць новыя формы супраціву. Адзінае, што можа дапамагчы рэжыму — пераканаць людзей, што яны не маюць шанцаў і перад імі глухі мур, які не разбурыш. Заява Пуціна менавіта на гэта накіраваная.
Але перайсці ад слоў да справы ў гэтае сітуацыі амаль немагчыма, — кажа Міхаіл Кац. Сімпатыі большасці расіян, уключна з прыхільнікамі ўлады, на баку беларусаў, а фармат гестапаўскіх турмаў абурае ўсіх. Мэта паслаць расійскіх сілавікоў, каб пабіць беларуса — не месціцца ў палітычнай і прапагандысцкай парадыгме.
Так што запалохванне Пуціна — гэта разлік на тое, што пратэстоўцы здадуцца самі.