Мільянер выпадкова прызнаўся ў забойстве на здымках серыяла пра сябе. Яго асудзілі да пажыццёвага зняволення

Мільянера Роберта Дэрста прысудзілі да пажыццёвага зняволення за забойства, у якім ён выпадкова прызнаўся на здымках серыяла пра сябе

Фота: EPA/Vostock-photo

Фота: EPA/Vostock-photo

Суд Лос-Анджэлеса прысудзіў да пажыццёвага зняволення амерыканскага мільянера Роберта Дэрста паводле абвінавачвання ў забойстве яго блізкай знаёмай Сьюзан Берман у 2000 годзе.

Раней у верасні калегія прысяжных палічыла даказанай віну 78-гадовага Дэрста ў злачынстве. Па версіі журы, мільянер забіў Берман, паколькі яна магла расказаць паліцыі пра датычнасць Дэрста да знікнення яго жонкі ў 1982 годзе. Дэрста падазравалі ў забойстве жонкі, але з-за недахопу доказаў не прад'явілі абвінавачванняў.

Крымінальная справа аб забойстве Сьюзан Берман была заведзеная пасля выхаду ў 2015 годзе дакументальнага серыяла «Праклён» («The Jinx») аб жыцці Роберта Дэрста.

Падчас здымак мільянер выпадкова прызнаўся ў злачынстве. Пасля заканчэння адной з гутарак з журналістам ён выйшаў у парыбіральню і пачаў услых размаўляць сам з сабой — хоць у гэты час з яго яшчэ не знялі мікрафон. «Што я, чорт пабяры, зрабіў? Забіў іх усіх, вядома», — у прыватнасці, вымавіў Дэрст. Здымачная група аднесла гэты запіс у паліцыю разам з іншымі сабранымі падчас працы над серыялам доказаў.

Паводле meduza.io