МЗС Украіны пракаментавала словы Лукашэнкі аб патоках зброі

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі аб патоках зброі, якія ідуць з гэтай краіны ў Беларусь. Чарговае такое выказванне прагучала ў канцы мінулага тыдня. Лукашэнка таксама даручыў поўнасцю закрыць мяжу з Украінай.

Скрыншот трансляцыі

Скрыншот трансляцыі

«Што тычыцца заяў Аляксандра Лукашэнкі, то ён аматар такіх рэзанансных заяў. Ён размаўляе вельмі часта загалоўкамі, якія адразу трапляюць у медыя. Тут трэба захоўваць спакой і заўсёды разумець, што Аляксандр Лукашэнка — гэта чалавек, адносна якога трэба рабіць пільны факт-чэкінг. І запэўніваю вас, што заява яго аб кантрабандзе зброі з Украіны ў Беларусь не пройдзе ні адзін факт-чэкінг, таму што гэта проста не адпавядае рэчаіснасці ні па якіх параметрах, як і яго заява аб тым, што мяжа закрытая», — сказаў сёння Кулеба на «Усеўкраінскім форуме "Украіна 30"».
Кулеба дадаў, што мяжа працуе. Ён таксама папярэдзіў, што Украіна не шукае канфлікту, але калі яго распачнуць, то адкажа.
Раней Дзяржпагранслужба ўжо назвала беспадстаўнымі абвінавачанні ў патоках кантрабанднай зброі.
Дзяржпагранкамітэт Беларусі таксама пацвердзіў, што пропуск праз украінска-беларускую мяжу працягваецца, але ўзмоцненыя нарады памежнай службы.
reform.by