Нямецкае шчасце

Германія мае ўсе прычыны ганарыцца тым, што было дасягнута за мінулыя дзесяцігоддзі.

symbol_der_einheit_das.jpg

Калі ноччу з 2 на 3 кастрычніка “Сцяг нямецкай еднасці” быў вывешаны перад Рэйхстагам у Берліне, самы “перапалошны” дзень германскай гісторыі быў ужо ў мінулым. Усяго толькі 11 месяцаў да гэтага была разбурана берлінская сцяна. Ужо ў Маі была падпісаная дзяржаўная дамова аб валютным, гаспадарчым і сацыяльным адзінстве, у жніўні канчатковая дамова аб аб’яднанні. На амаль тысячы старонках ён рэгуляваў працэс аб’яднання, такі, якого ніколі раней яшчэ не адбывалася.

Пасля чатырох дзесяцігоддзяў падзелу немцы ізноў змаглі жыць у агульнай дзяржаве ў міры і свабодзе. “Поўным”, як гэта напісана ў Канстытуцыі аб аб’яднанні ад 3 кастрычніка 1990, было аднак пакуль у дзяржаўна-прававым сэнсе. У шмат якіх сферах пачаў адбывацца агульны рост. Да сённяшняга дня ён яшчэ не скончаны.

Нават на чвэрць стагоддзя пазней можна яшчэ пазнаць шмат той розніцы, якую раней вызначалі сцяна і мертвая паласа паміж немцамі Усходу і Захаду. Жыццё ў антаганістычных сістэмах пакінула сляды ў галовах людзей, якія знікаюць вельмі марудна. Хутка было забыта, што ГДР праз сорак гадоў пасля свайго заснавання стала палітычным і фінансавым банкрутам. Нават на Захадзе многія былі здзіўленыя перад гэтым “адкрыццем”.

План “Пераструктурызацыі Усходу” выконваўся з гэтай гіпатэтыкі не так хутка, як гэтага чакалі, знаходзячыся ў эйфарыі. Таксама (партыйна) палітычна Усход “цікае” зараз як ніяк раней па-іншаму, чым на Захадзе.

Аднак Германія добра выносіць гэтую меру дыспарытэта. Цалкам гамагеннай яна ніколі не была. Нямецкія плямёны і землі былі аб’яднаныя не толькі на радасць сабе, але і на радасць іншым.

Салідарнасці немцаў, іх пачуццю ўзаемнай блізасці, працаздольнасці і прыцягальнасці Германіі гэта ніяк не перашкаджала. Ніяк не перастаючыя хвалі мігрантаў паказваюць: ва ўсім свеце людзі мараць пра лепшае жыцце ў аб’яднанай Нямеччыне. Яна моцная эканамічна, стабільная палітычна — як ніякая іншая краіна Еўропы. Наўрад ці якая-небудзь іншая краіна можа дазволіць сабе такую сацыяльную дзяржаву, як у Нямеччыне.

Для аб’яднання не было ніякага “праекта-чарцяжа”; той, хто, такое планаваў, быў у лепшым выпадку ілюзіяністам, хутчэй нават рэвізіяністам ці рэваншыстам. Гельмуту Колю і ягонаму ўраду ў 1989 літаральна ўначы прыйшлося сутыкнуцца з шансам стагоддзя і задачай стагоддзя.

Коль узяўся за справу з куражом і з разважлівасцю праводзіў практычны працэс аб’яднання. Аднак не толькі “канцлер Еднасці”, але і многія немцы на Усходзе і Захадзе перараслі саміх сябе на працягу наступных гадоў. Нават не гледзячы на тое, што многія не вытрымалі ціску свайго часу, ва ўмовах унікальнага выкліку па-іншаму разумелі часовы цяжар, прапаноўвалі адрозныя перспектывы: Германія мае ўсе падставы, каб ганарыцца сваёй Еднасцю.

Таму рэспубліка і не трапіла ў пастку нацыянальную, нацыяналістычную. У Еўропе яна ставіла сваю высокую ролю на вагі ўраўнавання людзей і ўтаймавання канфліктаў. Нямеччына не пайшла па нейкім асабістым шляху; яна з’яўляецца пасярэднікам паміж светамі, а не вандроўнікам.

Зноў аб’яднаная краіна засталася галоўным фактарам еўрапейскага аб’яднання. З вялікай сусветна-палітычнай адказнасцю, якая вырасла перад дзяржавай у цэнтры Еўропы, спраўлялася Германія спачтку з цяжкасцямі. Аднак і ў гэтай ролі яна шмат чаго для сябе знайшла.

Паводле: Frankfurter Allgemeine, 2015 год

Пераклад Піліпа Падбярозкіна