Новы тэракт у шыіцкай мячэці ў Афганістане — 62 загінулых

У Афганістане — новы тэракт у шыіцкай мячэці. Ахвярамі выбуху ў Кандагары сталі не менш за 62 чалавек, каля 70 атрымалі раненні. Трагедыя адбылася падчас пятнічнай малітвы, на якую сабралася шмат вернікаў.

vybuh_mjaczet.jpg

Мячэць Бібі-Фаціма называюць самым вялікім шыіцкім храмам краіны. Падарваў сябе тэрарыст-смяротнік. Пры гэтым некаторыя відавочцы кажуць адразу пра тры выбухі, здзейсненыя тэрарыстамі. Афганскае агенцтва Bakhtar кажа пра трох тэрарыстаў-смяротнікаў, што зладзілі выбух каля 13:30 па мясцовым часе.

Гэта ўжо не першы напад на шыіцкія мячэці ў Афганістане: роўна тыдзень таму ў Кундузе загінулі каля 50 вернікаў. Гэты тэракт стаў найбуйнейшым з моманту вываду амерыканскіх войскаў.

Прадстаўнікі руху "Талібан" асудзілі напады на шыітаў і заявілі, што маюць намер знайсці і пакараць вінаватых. Адказнасць за гэтыя тэракты ўскладаюць на мясцовае аддзяленне экстрэмісцкай групоўкі "Ісламская дзяржава".

Паводле tass.ru, euronews.com