Паліцыя Кітая выклікае на допыты тых, хто чытае замежныя навінавыя сайты

Нядобранадзейных грамадзян адсочваюць з дапамогай прыкладання для бяспекі ад ашуканцаў.

Паліцыя Кітая выклікае на допыты тых, хто чытае замежныя навінавыя сайты. Міністэрства нацыянальнай бяспекі Кітая рэкамендуе да ўсталявання на смартфоны спецыяльны дадатак, які пазіцыянуецца як абарона ад махлярства і шкодных праграм. Пры гэтым у дадатку ёсць прыхаваная функцыя, якая дазваляе спецслужбам адсочваць інтарэсы грамадзян.

Без усталяванага прыкладання нельга аформіць сацыяльную дапамогу, бягучыя дакументы і нават пашпарт. Улады Кітая сцвярджаюць, што не навязваюць софт, а проста рэкамендуюць яго ўсталяваць.

Затым усе даныя пра наведваемыя сайты і пошукавыя запыты сыходзяць у паліцыю. Асабліва нядобранадзейных грамадзян выклікаюць на допыты, тэлефануюць і нават цікавяцца сувязямі за мяжой, піша dev. by.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: