Пентагон папрасіў прабачэння за «трагічную памылку», ад якой загінулі мірныя афганцы

Амерыканскае вайсковае камандаванне прынесла прабачэнні за смерць грамадзянскіх асоб пры ўдары дрона ў Кабуле 29 жніўня, калі спрабавалі забіць тэрарыста-самагубцу з групоўкі «Ісламская дзяржава».

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін


Гэтая атака была праведзеная праз тры дні пасля таго, як тэрарысты «Ісламскай дзяржавы» забілі 13 амерыканскіх вайскоўцаў і больш за 160 афганцаў, якія чакалі эвакуацыі ў аэрапорце Кабула. Акрамя таго, амерыканскі беспілотнік нанёс удар на ўсходзе Афганістана, знішчыўшы двух тэрарыстаў.

Як паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на «Голас Амерыкі», Міністэрства абароны ЗША назвала смерць дзесяці грамадзянскіх асоб, у тым ліку сямі дзяцей, «трагічнай памылкай».

Кіраўнік Цэнтральнага камандавання ЗША генерал Фрэнк Макензі заявіў, што падчас загаду аб атацы 29 жніўня ён быў упэўнены, што тэрарыст стварае непасрэдную небяспеку для амерыканскіх вайскоўцаў і грамадзянскіх асоб у аэрапорце Кабула.

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін апублікаваў заяву, у якой паведамляецца, што ў выніку атакі загінуў мужчына, які працаваў на міжнародную дабрачынную арганізацыю. «Мы прыносім прабачэнні і зробім высновы з гэтай жудаснай памылкі», — гаворыцца ў заяве Осціна.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: