Расійскаму актывісту, які назіраў за выбарамі ў Беларусі, размалявалі дзверы

У Цверы ў ноч на 14 жніўня невядомыя размалявалі ўваходныя дзверы ў кватэры актывіста Арцёма Важанкова. На дзверы напісалі «Убирайчя, мразь!» і намалявалі бел-чырвона-белы беларускі сцяг. Пра гэта «7х7» паведаміў сам Важанкоў.

content_4.jpg

Паводле яго слоў, пагрозы ў свой адрас з невядомых акаўнтаў ён атрымлівае ўвесь апошні тыдзень — і па электроннай пошце, і па смс.
— Я спачатку паставіўся да гэтага «хі-хі, ха-ха», падумаеш, нейкія мамкіны тэрарысты. А цяпер ужо дзверы размалявалі, і, можа быць, ужо час пачынаць баяцца. Ну ці хаця б зафіксаваць гэта ўсё. Выклікаў паліцыю, сяджу чакаю, калі прыедуць, — распавёў Арцём Важанкоў.
З'яўленне бел-чырвона-белага сцяга на дзвярах, на думку актывіста, звязана з яго «беларускім бэкграўндам». У жніўні 2020 года ён у якасці назіральніка ад руху «Голас» ездзіў у Беларусь на выбары прэзідэнта, яго затрымалі і абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках, пяць сутак ён правёў у вядомым ізалятары на Акрэсціна, дзе яго збівалі.
— Спецыяльна ці выпадкова так супала, але сімвалізм гэтага малюнка ў тым, што заўтра, 15 жніўня, спаўняецца год, як мяне вызвалілі з Акрэсціна. І амбасадар РФ, калі мы з ім размаўлялі пасля вызвалення, сказаў, адзначаць гэтую дату як другі дзень нараджэння, — заўважыў Важанкоў.