Рэдакцыя The Washington Post выступіла з заявай па Беларусі

Пра гэта распавядае ў сваім тэлеграм-канале журналіст Серж Харытонаў.

photo_2021_06_27_00_51_29.jpg

Рэдакцыя The Washington Post выступіла з заявай па Беларусі.
У тэксце ад імя рэдкалегіі ў фармаце editorial board (звычайна гэта публікацыя на самую вострую для ЗША тему) каманда самай масавай вашынгтонскай газеты заклікала ЗША, ЕС, і Канаду адназначна ўказаць Лукашэнку, што ён больш не можа «гуляць» далей.
«Беларусь заслугоўвае дэмакратыі і свабоды. Нічога менш гэтага», — пад такім загалоўкам выйшаў тэкст , у якім рэдакцыя WP тлумачыць, што з беларускім рэжымам не можа быць ніякіх здзелак нават пасля імітацыі «палягчэння рэжыму» для Рамана Пратасевіча і Соф'і Сапегі.