Сёлета Польшча выдала грамадзянам Беларусі больш за 90 тысяч віз

Сярод іх гуманітарныя візы складалі амаль 9 тысяч, паведаміла Міністэрства замежных спраў Польшчы.


З пачатку года па 31 ліпеня Польшча выдала грамадзян Беларусі больш за 90 тысяч віз, з якіх амаль 9 тысяч — гэта гуманітарныя візы, паведаміла Міністэрства замежных спраў Польшчы. З пачатку крызісу ў Беларусі Польшча выдала больш за 12 тысяч віз такога тыпу.

Падчас нарастаючай хвалі рэпрэсій з боку рэжыму супраць беларускай грамадзянскай супольнасці Польшча запусціла некалькі візавых праграм, у тым ліку змяніла правілы выдачы гуманітарных віз. Са снежня мінулага года асобы з такой візай могуць легальна працаваць у Польшчы без дадатковых дазволаў. Гэткія візы выдаюцца з мэтай прыбыцця па гуманітарных прычынах, у інтарэсах дзяржавы або праз міжнародныя абавязацельствы.

Паводле інфармацыі Міністэрства замежных спраў, з чэрвеня 2020 года да канца ліпеня гэтага года Польшча выдала беларусам агулам 178 тысяч 711 віз, з якіх 12 1190 — гуманітарныя візы. У сваю чаргу, толькі сёлета (да 31 ліпеня) Польшча выдала агулам 90 тысяч 11 віз, з якіх 8 844 — гуманітарныя.

Для параўнання, на працягу ўсяго 2019 года, да пачатку паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі, Польшча выдала 358 421 візу, з якіх толькі 7 — гуманітарныя.

Вышэйзгаданую візу на гэтым тыдні атрымала беларуская спартсменка Крысціна Ціманоўская.

polskieradio.pl

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: