СМІ: Кім Чэн Ын прыняў запрашэнне наведаць Маскву ў траўні

Кім Чэн Ын пакуль не здзяйсняў міжнародных візітаў пасля прыходу да ўлады ў 2011 годзе, але  мае намер наведаць Маскву.



150128081101_kim_jong_un_624x351_reuters.jpg

Кім Чэн Ын

Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын прыняў запрашэнне расійскіх уладаў прыехаць на ўрачыстасці з нагоды 70-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, паведамляе паўднёвакарэйскае інфармацыйнае агенцтва "Рэнхап".

Агенцтва спасылаецца на ліст, які даслалі па электроннай пошце ў адказ на адпраўлены ў Крэмль запыт. У ім гаворыцца, што запрашэнне прынялі 20 лідараў дзяржаў, сярод якіх быў і лідар Паўночнай Карэі.

Пры гэтым у лісце не называецца імя кіраўніка КНДР і адзначаецца, што спіс удзельнікаў мерапрыемства яшчэ не вызначаны канчаткова. "Мы працягваем чакаць пацверджанняў ад запрошаных", — гаворыцца ў паведамленні.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў сказаў Рускай службе Бі-бі-сі, што Кім Чэн Ын "прапрацоўвае магчымасць візіту ў Расію".

Афіцыйны Пхеньян пакуль не каментуе гэтую інфармацыю.

Калі візіт адбудзецца, то ён стане першай афіцыйнай замежнай паездкай Кім Чэн Ына пасля прыходу да ўлады ў 2011 годзе.

Папярэдні лідар КНДР Кім Чэн Ір прыязджаў у Расію ў жніўні 2011 года, незадоўга да сваёй смерці.

"Атрыманыя сігналы"

21 студзеня міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што запрашэнне, якое адпраўлена паўночнакарэйскім лідару, было пазітыўна ўспрынята ў Пхеньяне.

Памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў раней заявіў, што "ўжо атрыманы сігналы, што ён мае намер прыехаць у Маскву і прыняць удзел ва ўрачыстасцях".

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе таксама атрымала запрашэнне прыняць удзел у травеньскіх ўрачыстых мерапрыемствах у Маскве, аднак яе адміністрацыя пакуль не адгукнулася на яго.

Расія з'яўляецца адной з нямногіх краін, якія падтрымліваюць цесныя адносіны з КНДР, разам з Кітаем. Абедзве краіны выступілі супраць закліку ААН прымусіць Пхеньян адказаць за парушэнні правоў чалавека перад Міжнародным крымінальным судом у Гаазе.

У кастрычніку мінулага года міністр па развіцці Далёкага Усходу Аляксандр Галушка паведаміў, што Расія мае намер інвеставаць у транспартную інфраструктуру КНДР каля 25 млрд долараў.

www.bbc.co.uk