Справа Шарамета: суд змяніў меру стрымання галоўнаму падазраванаму

Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева адпусціў пад начны хатні арышт фігуранта справы аб забойстве журналіста Паўла Шарамета Андрэя Антоненку.

Андрэй Антоненка (Фота: hromadske)

Андрэй Антоненка (Фота: hromadske)

Суд часткова задаволіў хадайніцтва пракурора, які прасіў падоўжыць Антоненку кругласутачны хатні арышт. Цяпер ён павінен быць дома толькі з 23:00 да 06:00. Паведамляецца, што з Антоненкі знялі электронны бранзалет.
Таксама дзвюм іншым падазраваным падоўжылі меры стрымання: Яна Дугар засталася пад асабістым абавязацельствам, а Юлія Кузьменка — пад начным хатнім арыштам.
Андрэя Антоненку, Юлію Кузьменка і Яну Дугар затрымалі ў канцы 2019 года па падазрэнні ў датычнасці да забойства Паўла Шарамета.
У траўні 2020 года затрыманым змянілі падазрэнні. Антоненка цяпер не арганізатар, а выканаўца па папярэдняй змове, Кузьменка з'яўляецца выканаўцам, а Яна Дугар — памагатым.
У справе таксама фігуруюць «неўстаноўленыя асобы», якія з'яўляюцца арганізатарамі злачынства. Па іх матэрыялы выдзелілі ў асобную вытворчасць.
Журналіст Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў выніку падрыву аўтамабіля ў Кіеве.
nv.ua